УЕФА патрабуе прыбраць з формы зборнай Украіны надпіс "Героям слава!"

УЕФА патрабуе прыбраць з формы зборнай Украіны надпіс "Героям слава!"

УЕФА патрабуе прыбраць з формы футбольнай зборнай Украіны надпіс "Героям слава!". У той жа час футбольныя функцыянеры не супраць змяшчэння там закліку "Слава Украіне!".

Раней УЕФА гэты варыянт формы ўхваліў. Там заявілі, што яна адпавядае ўсім правілам. На ёй ёсць контур Украіны з Крымам, акупаваным Расіяй. Гэта абурыла Маскву, як і надпісы. Расійскі футбольны саюз накіраваў ва УЕФА запыт і там на яго, як бачым, адрэагавалі. Было заяўлена, што надпіс "Героям слава!" мае відавочна палітычны сэнс. А вось "Слава Украіне!" разглядаецца як непалітычны. Карта Украіны з Крымам на форме не парушае правілы арганізацыі, паколькі ААН прызнае такія межы.

Зборная Украіны будзе выступаць у такой форме на чэмпіянаце Еўропы.

УЕФА патрабуе прыбраць з формы зборнай Украіны надпіс "Героям слава!"
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі