Украіна абярэ прадстаўніка на "Еўрабачанне-2023" ужо 17 снежня
Фаварытка адбору Jerry Heil / notatky.com.ua
Фінал адбору прадстаўніка Украіны на конкурс песні "Еўрабачанне-2023" пройдзе ўвечары 17 снежня. Канцэрт, дзеля бяспекі ўдзельнікаў, будзе ў хованцы.
За права прадставіць Украіну на "Еўрабачанні", якое пройдзе ў Ліверпулі (Вялікабрытанія) пазмагаюцца дзесяць выканаўцаў і груп. Украінскія букмекеры і эксперты прадракаюць перамогу ў адборы спявачцы Jerry Heil з песняй "When God shut the door".
Абяруць прадстаўніка краіны на "Еўрабачанні" члены журы і тэлегледачы. Цікава, што ўжо сёння букмекеры прадракаюць перамогу ў конкурсе менавіта Украіне, хоць пераважная большасць краін не вызначыліся са сваімі прадстаўнікамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.