Беларусы змогуць прагаласаваць на сёлетнім "Еўрабачанні"
Арганізатары "Еўрабачання" змянілі правілы галасавання / ebu.ch
Беларусы змогуць прагаласаваць на "Еўрабачанні-2023". Для гэтага нават не прыйдзецца пакідаць межы Беларусі.
Еўрапейскі вяшчальны саюз змяніў правілы і дазволіў галасаваць гледачам тых краін, якія не ўдзельнічаюць у конкурсе. Ацэнкі журы будуць улічвацца толькі ў гранд-фінале.
Наша краіна па-ранейшаму не можа дасылаць свайго выканаўцу на конкурс: летась Беларускае тэлебачанне выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.