Украіна і NATO дамовіліся пра зброю, грошы і шчыльную супрацу

Удзел у сустрэчы бралі прэзідэнт Украіны і лідэры дзяржаў-чальцоў Альянсу. Пасля пасяджэння прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што дасягнуў дамоўленасці пра ваенна-тэхнічную супрацу з краінамі-чальцамі NATO, у тым ліку пра пастаўках несмяротнага і смяротнага ўзбраення, уключаючы высокадакладную зброю. Парашэнка падкрэсліў, што гэтая дамоўленасць дасягнутая не з Альянсам у цэлым, а з канкрэтнымі краінамі-удзельніцамі NATO. 

Генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што краіны Альянсу дадуць дапамогу Украіне ў памеры 15 млн еўра. Таксама Альянс падрыхтаваў пакет мер, якія прадугледжваюць дапамогу Кіеву ў розных сферах: кібербяспецы, лагістыцы, спецыяльных камунікацыйных і камандных праграмах. Краіны NATO будуць дапамагаць і параненым салдатам, а таксама акажуць дапамогу ў пытанні рэфармавання абароннай сферы, адзначае ТСН

Парашэнка ў сваю чаргу заявіў, што Украіна будзе паглыбляць супрацоўніцтва з NATO, засяроджваючыся на рэформах Узброеных Сіл Украіны і іншых сілавых структур. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі