Украіна ўпершыню паўдзельнічае ў найбуйнейшых вучэннях NATO па кібербяспецы
Умовы вучэнняў набліжаныя да рэальных
Украіна ўпершыню паўдзельнічае ў найбуйнейшых вучэннях NATO па кібербяспецы. Яны будуць праходзіць у Эстоніі з удзелам каля 4000 экспертаў з больш як 40 краін (летась былі прадстаўнікі 33 краін), паведамляе pravda.com.ua.
Удзельнікам вучэнням Locked Shields 2024 паставяць задачу абараніць інфраструктуру выдуманай нацыі і яе краіны ад кібератакі ва ўмовах, набліжаных да рэальных.
Украіна далучылася да кіберцэнтру пры NATO неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання — у сакавіку 2022 года. У пашырэнні ахопу ўдзельнікаў і прыцягненні новых партнёраў Кіеў бачыць "важную ролю гэтых вучэнняў ва ўзмацненні міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне кіберабароны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.