Украіна ўвядзе цэнзуру на кнігі, што ўвозяцца з Беларусі і Расіі

Украіна распачне захады для таго, каб у краіну не трапляла “антыўкраінская літаратура”, якая часцей за ўсё завозіцца з Беларусі і Расіі.
Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамента Дзяржкамтэлерадыё Ўкраіны Багдан Чэрвак. Паводле яго слоў, аб'ём увезенай з Расіі і Беларусі літаратуры на 90% ахоплівае нацыянальны кніжны рынак.

На думку Чэрвака, гаворка ідзе аб своеасаблівай культурнай экспансіі суседніх краін. Чыноўнік адзначыў, што ва ўмовах узмацнення інфармацыйнага ціску на Ўкраіну з боку Расіі, на тэрыторыю краіны трапляе літаратура, якая дыскрэдытуе культурныя і духоўныя каштоўнасці нацыі, асобных дзяржаўных, палітычных і грамадскіх дзеячаў.

Каб вырашыць гэтую праблему, мэтазгодна ўвесці маркіроўку кніжнага імпарту. Ва Ўкраіну не павінна трапляць антыўкраінская, антыдзяржаўная кніжная прадукцыя, – адзначыў Чэрвак.

“Известия”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі