Украінцам у Беларусі выдадуць ваўчары па 50 і 100 франкаў

Украінцы, якія прыехалі ў Беларусь, атрымаюць дапамогу. Беларускі Чырвоны Крыж атрымаў 450 тысяч швейцарскіх франкаў ад міжнародных донараў на аказанне дапамогі ўкраінскім уцекачам. Ім будуць выдаваць ваўчары для набыцця неабходных тавараў.  

Як інфармуе БЕЛТА, Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа і Міжнародная федэрацыя Чырвонага Крыжа выдзелілі 150 тысяч франкаў. Гэтыя сродкі дазволяць выдаць 3 тысячы ваўчараў па 50 франкаў (каля 500 тысяч рублёў) на набыццё прадуктаў харчавання і прадметаў гігіены. Дарэчы, алкаголь і тытунь на іх купіць нельга.

Яшчэ 300 тысяч франкаў (3 тысячы ваўчараў па 100 франкаў) Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа выдзеліў на набыццё вопраткі. Адзін чалец сям'і зможа атрымаць 2 ваўчары. Ваўчар будзе ўяўляць сабой пластыкавую картку з пазначэннем адрасоў крамаў, дзе можна будзе набыць тавар. Гандлёвую сетку, якая будзе абслугоўваць украінцаў па ваўчарах, яшчэ не вызначылі.

Вядома, што ў Беларускі Чырвоны Крыж па дапамогу звярнуліся больш за 7 тысяч уцекачоў з Украіны.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі