Украінцы адбілі атакі сепаратыстаў пад Славянскам і Ізюмам
Увечары 20 траўня ўзброеныя баевікі паспрабавалі напасці на блокпост украінскіх сілавікоў паблізу Славянска.
Пра гэта інфармуе censor.net.ua са спасылкай на кіраўніка групы інфармавання антытэрарыстычнай аперацыі Уладзіслава Селязнёва. Паведамляецца, што каля 40 чалавек, узброеных стралковай зброяй і снайперскімі вінтоўкамі, напалі на блокпост украінскіх сілавікоў у раёне Славянска. Нападнікі спрабавалі абысці блокпост па ўзгорках злева, але ў выніку адступілі, правёўшы мінамётны абстрэл пазіцый блокпаста.
Паведамляецца таксама, што каля 20 узброеных сепаратыстаў паспрабавалі напасці на калону ўкраінскіх вайскоўцаў увечары 20 траўня ў раёне горада Ізюм.
Пацярпелых сярод грамадзянскага насельніцтва і ўкраінскіх сілавікоў у абодвух выпадках няма.
Фота — censor.net.ua