Украінскі міністр адрэагаваў на заяву Лукашэнкі фэйспалмам
Міністр замежных справаў Украіны Зміцер Кулеба адрэагаваў фэйспалмам на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што амерыканскія спецслужбы стварылі цэнтр у Кіеве і адтуль праз інтэрнэт "качаюць планету". Вось твіт Кулебы:
https://t.co/BVsdCnQnDv pic.twitter.com/LfrpllcUpa
— Dmytro Kuleba (@DmytroKuleba) November 20, 2020
"ЗША — яны пад Варшавай цэнтр стварылі, а цяпер у Кіеве стварылі. Добра я б сказаў, але мы з расіянамі, разведкі наша і расійская, папрацавалі, убачылі гэтыя цэнтры. Ніводнага паляка там няма. Гэта толькі тэрыторыя. Там усе амерыканцы сядзяць — разумныя, таленавітыя, здольныя людзі", — заявіў напярэдадні Лукашэнка.
У канцы жніўня афіцыйны Кіеў замарозіў усе кантакты з Беларуссю. Такім спосабам Украіна выказала сваё стаўленне да дзеянняў беларускіх уладаў.
"У нас усе працэсы і кантакты з Беларуссю пастаўленыя на паўзу. Мы сочым за развіццём сітуацыі. Калі мы пераканаемся, што гэтыя кантакты не будуць несці ні рэпутацыйных, ні палітычных, ні маральных страт для Украіны, іх адновяць", — каментаваў гэтае рашэнне кіраўнік украінскай дыпламатыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.