“Правы сектар” патрабуе рэферэндуму аб недаверы ўладзе (фота, відэа)

Украінская партыя “Правы сектар” не будзе ўдзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы. Такую заяву зрабіў яе лідар Дзмітрый Яраш па выніках з’езду ў Кіеве, які адбыўся 21 ліпеня. Таксама нацыяналісты будуць ініцыяваць рэферэндум па пытанні аб недаверы “усім галінам улады”.

“Правы сектар” адмаўляецца ад радыкальных дзеянняў супраць дзеючай улады. Пры гэтым лозунг народнага веча, арганізаванага на Майдане Незалежнасці пасля з’езду, гучаў як “Далоў уладу здраднікаў!”, а ў запрашэнні на сайце арганізацыі цяперашняе ўкраінскае кіраўніцтва называлі “антынародным рэжымам”, які страціў легітымнасць, перадае ВВС.

Перад пачаткам мітынгу Дзмітрый Яраш адзначыў, што “Правы сектар” супраць дэстабілізацыі. “Мы ведаем, што ад нас чакалі ледзь не падпалу Вярхоўнай рады, штурмаў адміністратыўных будынкаў... Але мы — не рабы, якія клююць на пуцінскія нажыўкі”, — заявіў Яраш.

Па розных ацэнках у акцыі ўдзельнічалі ад 6 да 15 тысяч чалавек.

Фота: censor.net.ua, news.liga.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі