Украінскі прэм'ер: ЕС прапаноўваў крэдыт — 1 мільярд еўра
Мікалай Азараў сцвярджае, што гэтыя грошы Украіна атрымала б у выпадку падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.
Прэм'ер-міністр распавёў, што раней украінскія ўлады звярнуліся да ЕС з просьбай аказаць фінансавую дапамогу для адаптацыі тэхнічных рэгламентаў да еўрапейскіх нормаў.
"Тыя перамовы, якія мы вялі, звяліся да адной лічбы — 1 мільярд еўра на працягу сямі гадоў. Лічба ўражвае, так?", — цытуе словы Азарава РІА "Новости".
Нагадаем, у чацвер стала вядома, што ўрад Украіны прыпыніў падрыхтоўку да заключэння пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Па Украіне праходзяць акцыі пратэсту.
Юлія Цімашэнка Віктару Януковічу: "Учора мне хацелася вас забіць" (фота)
Фота — Reuters