Украінскі рэжысёр беларускага паходжання атрымаў прыз на Канскім кінафэсце
У праграме Канскага кінафестывалю "Асаблівы погляд" прызам за рэжысуру быў адзначаны фільм Сяргея Лазніцы "Данбас". Стужка прысвечаная жыццю акупаваных украінскіх тэрыторыяў.
Сяргей Лазніца — ураджэнец Баранавічаў, рэжысёр дакументальных і мастацкіх фільмаў. У 2012 годзе ён зняў мастацкую стужку "У тумане" паводле аповесці Васіля Быкава.
Праграма "Асаблівы погляд" для найбольш "незвычайных і смелых" кінапраектаў была заснаваная ў 1976 годзе.