Украінскія байцы прарвалі "лінію Суравікіна" і набліжаюцца да Вербавога

Украінскія вайскоўцы на фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскія вайскоўцы на фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскія байцы пішуць, што прарвалі "лінію Суравікіна" і набліжаюцца да Вербавога на Запарожскім фронце (на паўднёвы-ўсход ад Рабоціна, якое было вызвалена нядаўна). Нягледзячы на выкарыстанне рэзерваў, расіяне не могуць стрымаць украінскі наступ. "Такім чынам, "зубы цмока" стрымлівалі ўкраінскіх салдат каля 24 гадзін", піша адзін з украінскіх вайскоўцаў. Іншы пацвярджае, што Вербавое ўжо атакуюць.

Напярэдадні пра поспехі каля Вербавога паведамляў Генштаб Украіны.

Афіцыйна расійскі бок не прызнаў нават страты Рабоціна, заяўляецца, што там яшчэ ідуць баі. А каля Вербавога расійскія войскі нібыта паспяхова адбіваюць шматлікія атакі.

Пра тое, што ўкраінскія войскі прарвалі "лінію Суравікіна", піша BILD. 

Украінскія байцы прарвалі "лінію Суравікіна" і набліжаюцца да Вербавога
Telegram
Украінскія байцы прарвалі "лінію Суравікіна" і набліжаюцца да Вербавога

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі