Украінскія сілавікі акружылі ў лесе групу тэрарыстаў, ідзе бой
Адбываецца гэта ў 30 км ад Краматорска ў Данецкай вобласці.
Як паведамляюць украінскія СМІ, баевікі, колькасць якіх невядомая, умацаваліся на ўскраіне вёскі Стараварвараўка. Трое чалавек адстрэльваюцца з хаты, іншыя — з лесу. Да месца бою сцягнутыя значныя сілы ўкраінскіх сілавікоў. Ідзе жорсткі бой.
Мяркуецца, што згаданая група тэрарыстаў учора магла наладзіць засаду на калону ўкраінскіх дэсантнікаў, калі 7 чалавек загінула і 9 было паранена. На відэа — ўчорашнія падзеі.
Позна ўвечары стала вядома, што бой працягваецца. Некалькі ўкраінскіх вайскоўцаў параненыя.
Фота — Reuters