Украінскія вайскоўцы знішчылі на Данбасе вядомага палявога камандзіра з "ЛНР"

Украінскія вайскоўцы знішчылі на Данбасе вядомага палявога камандзіра з "ЛНР"

Украінскія вайскоўцы знішчылі на Данбасе вядомага палявога камандзіра з "ЛНР". Гэта камандзір аднаго з батальёнаў, падпалкоўнік Міхаіл Кішчык, больш вядомы як "Міша Чачэн". У кароткім некралогу, які напісаў кіраўнік "ураду ЛНР", паведамляецца, што ён трапіў у акружэнне пад Крэмянной на захадзе Луганскай вобласці, дзе напярэдадні ішлі жорсткія баі (расійскія войскі 18 красавіка пайшлі ў наступ на Данбасе).

"Бі-Бі-Сі" нагадвае, што падраздзяленне Кішчыка (11-ы батальён арміі самаабвешчанай "ЛНР") неаднаразова абвінавачвалі ў марадзёрстве. У 2014-м "Міша Чачэн" камандаваў "казачым батальёнам". І ўжо тады яго неаднаразова абвінавачвалі ў марадзёрстве на тэрыторыях, якія ён займаў. У наступныя гады Кішчык засвяціўся ў кантрабандных схемах на Данбасе.

Украінскія вайскоўцы знішчылі на Данбасе вядомага палявога камандзіра з "ЛНР"
"Міша Чачэн" / facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі