Улада, ЕС і НДА абмяркуюць удзел Трэцяга сектару ва “Ўсходнім партнёрстве"
22 красавіка ў Мінску пройдзе канферэнцыя "Удзел грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве Усходняга партнёрства". У ёй возьмуць удзел прадстаўнікі Дэлегацыі Еўракамісіі, а таксама недзяржаўныя арганізацыі. На канферэнцыі плануецца абмеркаваць структуру і функцыі Форума
грамадзянскай супольнасці, які будзе дзейнічаць у рамках Усходняга
партнёрства. Еўрапейская камісія сама прапанавала ўсім зацікаўленым
бакам прыняць удзел у абмеркаванні да 25 красавіка. Асноўная задача
такога Форума — развіццё кантактаў паміж арганізацыямі і падтрымка іх
дыялога з органамі дзяржаўнай улады.
У сувязі з гэтым арганізатары мінскай канферэнцыі запрасілі міністра замежных спраў Сяргея Мартынава і кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзіміра Макея. Аднак станоўчага адказу пакуль не атрымалі. А вось прадстаўнікі Дэлегацыі Еўрапейскай камісіі горача падтрымалі гэтую ініцыятыву і будуць прысутнічаць ў якасці дакладчыкаў. Ці з’явіцца ў грамадзянскай супольнасці шанец наладзіць кантакты з уладамі Беларусі і Еўракамісіяй, і ўплываць на прыняцце рашэнняў, па словах прадстаўніка аргкамітэта Таццяны Пашавалавай, будзе залежаць ад таго, як пройдзе канферэнцыя.
Таццяна Пашавалава : - Пытанне не ў тым, будзе або не будзе грамадзянскі форум, а ў тым, які ён будзе. Гэта будзе “банцік” для прыгажосці, адстойнік для моцна бузячых прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, або Форум, на якім можна будзе ўплываць на прыняцце рашэнняў, на дагаворы і т.д. То бок атрымаць яшчэ адзін канал камунікацый і уплыву як з Еўрапейская камісіяй, так і з уладамі дзяржаў. І гэта спроба калектыўнага адказу.
Інфармацыю (папярэднюю праграму, матэрыялы экспертаў па ініцыятыве «Усходняе партнёрства») можна знайсці на сайце www.eurobelarus.info, асабліва тут і тут.