Улады Італіі замарозілі актывы беларусаў і расіян на 2 мільярды еўра

Улады Італіі замарозілі актывы беларусаў і расіян / pexels.com
Улады Італіі замарозілі актывы беларусаў і расіян / pexels.com

Улады Італіі замарозілі рахункі, рухомую і нерухомую маёмасць ды іншыя актывы расіян і беларусаў на суму каля 2 мільярдаў еўра. Пра гэта заявіў кіраўнік італьянскага ўпраўлення фінансавай інфармацыі Энца Серата, піша інфармагенцтва ANSA.

Замарозка актываў звязаная з санкцыямі, якія ўвёў Еўрасаюз пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Па словах Сераты, на канец чэрвеня было замарожана 170 фінансавых здзелак, у якіх удзельнічалі 80 суб'ектаў. Якая частка замарожаных актываў належыць расіянам, а якая — беларусам, не ўдакладняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі