Улады Самалі забаранілі святкаваць Божае Нараджэнне і Новы год
Самалійскія ўлады забаранілі святкаваць на тэрыторыі краіны Божае Нараджэнне і Новы год.
Генеральны дырэктар Міністэрства па рэлігійных справах патлумачыў журналістам, што такія святкаванні супярэчаць ісламскай культуры і могуць нашкодзіць мусульманскай грамадзе, перадае interfax.by.
У Вярхоўным рэлігійным савеце Самалі заявілі, што ўсялякія немусульманскія святкаванні могуць справакаваць лютасць ісламістаў з "Аш-Шабаб", звязаных з "Аль-Каідай".
Такім чынам, Самалі стала ўжо другой краінай з мусульманскай большасцю, дзе сёлета забаранілі адзначаць Божае Нараджэнне. Раней падобную забарону ўвёў Бруней.
Фота: fishki.net