Улады штурхаюць моладзь выязджаць вучыцца за мяжу?

Улады штурхаюць моладзь выязджаць вучыцца за мяжу?

З 9 жніўня пачынае дзейнічаць так званы закон аб адтэрміноўках. Закон, які выклікаў негатыўную рэакцыю ў грамадстве, але які настойліва бароняць прадстаўнікі ўлады. У той жа час эксперты ў галіне адукацыі заяўляюць, што гэты закон негатыўна паўплывае на стан беларускай адукацыі і навукі.

Ці варта чакаць, што моладзь, якая хоча працягнуць навучанне, а не ісці ў войска, будзе імкнуцца паступаць у замежныя ВНУ? Ці сапраўды ў магістратуру ідуць выключна тыя, хто хоча “адкасіць” ад войска? Як новыя заканадаўчыя ініцыятывы ўлады адаб’юцца на палітызацыі моладзі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітпрызыўнік, актывіст Франак Вячорка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі