Уладзімір Макей удзельнічае ў сесіі Генасамблеі ААН

Уладзімір Макей удзельнічае ў сесіі Генасамблеі ААН

Кіраўнік Міністэрства замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей 19-23 верасня знаходзіцца ў Нью-Йорку, дзе ён прымае ўдзел у 71-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Сесія распачала сваю працу 13 верасня, а 20 верасня распачнуцца агульныя спрэчкі.

Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства прыме ўдзел у пасяджэнні высокага ўзроўню Генасамблеі ААН па пытаннях мігрантаў і бежанцаў, а таксама ў шэрагу мерапрыемстваў высокага ўзроўню, прысвечаным абмеркаванню розных праблем.

Таксама Уладзімір Макей прывядзе шэраг сустрэчаў з кіраўніцтвам ААН і кіраўнікамі дэлегацыяў дзяржаў — сябраў ААН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі