Уладзімір Падгол: Наступнай будзе польска-літоўска-беларуская дыктоўка

Дзве розныя дыктоўкі будуць штогод праводзіцца ў Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Уладзімір Падгол, аўтар ідэі правядзення беларускай дыктоўкі ў гонар 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі:

"Як толькі мы скончым гэтую дыктоўку, мы адразу пачнем падрыхтоўку да другой дыктоўкі. І плануем дзве дыктоўкі мець у год: адна наша - беларуская, а другая - сумесная дыктоўка польска-літоўска-беларуская і, мажліва, яшчэ з далучэннем Украіны. Адзін і той жа тэкст, але кожная краіна піша на сваёй мове".

Нагадаем, першая агульнанацыянальная дыктоўка, прымеркаваная да 90-х угодкаў БНР пройдзе па ўсім свеце 23 сакавіка. Еўрарадыё выступае інфармацыйным спонсарам гэтай акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі