Уладзімір Самсонаў выйграў Кубак свету па пінг-понгу

Беларускі тэнісіст Уладзімір Самсонаў выйграў Кубак свету па пінг-понгу. У фінале беларус упэўнена перайграў кітайца Чэнь Ці — 4:1.
Бронзавы медаль атрымаў яшчэ адзін спартовец з Кітая — Ма Лон, супраціў якога Самсонаў у цяжкай барацьбе зламіў у паўфінале. У матчы за 3 месца Ма Лон перайграў Сан Юн О з Карэі з такім жа лікам, з якім скончыўся і фінал — 4:1.

Уладзіміру Самсонаву 33 гады. Кубак свету — выніковы турнір сезону настольнага тэнісу — ён выйграў у трэці раз за кар'еру. Раней Самсонаў валодаў Кубкам свету ў 1999 і 2001 гг.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі