UNICEF: кожныя сем хвілінаў у свеце забіваюць дзіця

Фота: Knews.kg
Фота: Knews.kg

Па дадзеных Дзіцячага фонду ААН (UNICEF), кожныя сем хвілінаў у свеце гвалтоўнай смерцю гіне дзіця. Толькі ў 2015 годзе каля 119 тысяч дзяцей і падлеткаў, маладзейшых за 20 гадоў, загінулі ў выніку гвалту.

Гэта па 326 дзяцей у дзень

Такія звесткі прыводзяцца ў апублікаваным 1 лістапада дакладзе арганізацыі, прысвечаным гвалту ў адносінах да непаўналетніх. Як вынікае з дакладу, амаль палова забітых дзяцей і падлеткаў прыпадаюць на краіны Лацінскай Амерыкі, піша Deutsche Welle.

У 2014 годзе ЮНІСЕФ збірала аналагічную статыстыку. Па выніках даследавання, дзіця памірала раз за пяць хвілін. Так што, можна сказаць, сітуацыя палепшылася.

У рэгіёнах канфліктаў на Блізкім Усходзе дзве траціны падлеткаў ад 10 да 19 гадоў рызыкуюць стаць ахвярай калектыўнага гвалту, гаворыцца далей у дакладзе. Па звестках UNICEF, каля 300 мільёнаў дзяцей ва ўзросце ад двух да чатырох гадоў рэгулярна падвяргаюцца цялеснаму і вербальнаму гвалту з боку бацькоў і тых, хто іх замяняе, а каля 15 мільёнаў дзяўчат ад 15 да 19 гадоў не менш як адзін раз падвяргаліся сэксуальнаму гвалту.

Амаль палова ад ,уўсіх дзяцей школьнага ўзросту ў свеце (732 мільёна) жывуць у краінах, у якіх не забароненыя цялесныя пакаранни школьнікаў. Толькі ў 59 краінах, у тым ліку ў Германіі, дзейнічаюць законы аб выхаванні без ужывання гвалту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі