Урад Нідэрландаў падтрымае магістарскую праграму ЕГУ “Публічная палітыка"

Міністэрства замежных спраў Каралеўства Нідэрланды пацвердзіла выдзяленне гранта памерам ў 82,5 тысячы еўра Еўрапейскаму гуманітарнаму універсітэту. Такая інфармацыя з’явілася на афіцыйным сайце ЕГУ. На гэтыя грошы будзе адкрыта магістарская праграма “Публічная палітыка”. Яе мэтай з'яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў у галіне публічнага адміністравання, вывучэння і рэалізацыі палітыкі, а таксама развіцця палітыкі грамадзянскай супольнасці.

Навучанне на новай праграме пачнецца ў лістападзе сёлета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі