Урад прыме пастанову аб павышэнні заробкаў беларускім настаўнікам
Пра гэта заявіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч па выніках свайго даклада кіраўніку дзяржавы.
Паводле яго слоў, разглядалася тэма павышэння заробкаў настаўнікам, пра што гаворыцца ўжо працяглы час. Маскевіч паведаміў Лукашэнку пра прапановы, якія былі ўнесеныя ў Савет міністраў.
"Думаю, што ўрад у бліжэйшы час прыме адпаведнае пастанову", — цытуе словы Сяргея Маскевіча БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка сёння даручыў падрыхтаваць адмысловую нараду, на якой будуць прадметна разгледжаныя прынцыповыя пытанні сферы адукацыі, прааналізаваны яе цяперашні стан і вызначаная стратэгія развіцця на бліжэйшую перспектыву.
Фота — sb.by