Ураджэнка Баранавічаў знялася ў эратычнай фатасесіі на магіле расійскага рокера

Аляўціна Фалькоўскі знялася ў эратычнай фотасесіі на магіле рокера / t.me/shot_shot
Аляўціна Фалькоўскі знялася ў эратычнай фотасесіі на магіле рокера / t.me/shot_shot

Ураджэнка Баранавічаў Аляўціна Фалькоўскі знялася ў эратычнай фатасесіі і выклікала скандал у Расіі, піша Гарадскі блог Баранавічаў.

Блогерка і мадэль сфатаграфавалася ў правакацыйнай позе ў майтках і футры на магіле экс-фронтмэна групы "Король и Шут" Міхаіла Гаршанёва. Фатаздымак разляцеўся па саецсетках 4 траўня.

Калі быў зроблены здымак, не паведамляецца. Прыхільнікі творчасці "Гаршка" і яго ўдава абурыліся паводзінамі блогеркі.

Вольга Гаршанёва падала заяву ў паліцыю за апаганьванне магілы яе мужа. На сваёй старонцы ў сацсетках яна папрасіла прыхільнікаў творчасці "КіШ" напісаць "гэтаму стварэнню ў ЛС пару ласкавых, зло павінна быць пакаранае".

Сама Фалькоўскі ў сацсетках заявіла, што не разумее прычыну такой рэакцыі. Яна дадала, што на гэтым месцы , "увесь час "бухаюць" людзі, збіраюцца кампаніямі" і гэта не лічыцца апаганьваннем. "Праз тое, што гэта было ў майтках, фатаграфія мая ў майтках, гэта апаганіла панка-рокера? Я тады ўжо не разумею нічога", — заявіла яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі