Усе альбомы The Beatles перавыдадуць да верасня

Усе 12 альбомаў The Beatles будуць перавыданыя. Рэліз каталога, які выйдзе ў CD-фармаце, павінен адбыцца 9 верасня.
Усе запісы прайшлі лічбавы рэмайстарынг у лонданскай студыі Abbey Road, у якой калісьці працавалі The Beatles, паведамляе Billboard.

Упершыню ў гісторыі прыхільнікі гурта змогуць паслухаць першыя чатыры альбомы ў стэрэа-фармаце.

Акрамя таго, плануецца выдаць бокс-сэт "The Beatles in Mono": у яго трапяць 10 першых пласцінак. Усе песні на ім будуць у мона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі