Ва Украіне выпусцілі канверт, прысвечаны Алесю Бяляцкаму

Канверт і марка з Украіны, прысвечаныя Беларусі / hpravy.org
Канверт і марка з Украіны, прысвечаныя Беларусі / hpravy.org

Спецыяльны канверт, прысвечаны нобелеўскаму лаўрату прэміі міру Алесю Бяляцкаму, выпусцілі ва Украіне, паведамляе "Гарадзенская праваабарона". 

Адначасова выйшла і марка, прысвечаная Беларусі ў сувязі з Нобелеўскай прэміяй для праваабаронцы.

Ініцыятарам такога выдання стаў грамадскі дзеяч з Тэрнопаля Уладзімір Ханас. Па яго словах, ва Украіне дастаткова патрыятычных марак, сусветны розгалас выклікаў знакаміты "Рускі карабель". У Беларусі такой прадукцыі няма. "Таму мы вырашылі выпусціць праект маркі з беларускай сімволікай. Пасля абмеркаванняў вырашылі абраць стылізаваны варыянт адной з першых марак незалежнай Беларусі з гербам "Пагоня", — тлумачыць Ханас. Канверты і маркі ён называе своеасаблівым сімвалам падтрымкі і салідарнасці з беларускім народам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі