Ва Украіне высветлілі асобы беркутаўцаў, якія расстрэльвалі Майдан
Следства падазрае ў страляніне на Майдане больш за 20 байцоў так званай "чорнай роты".
Украінскія праваахоўнікі выявілі асобы беркутаўцаў, якія прымалі ўдзел у расстрэле пратэстоўцаў 20 лютага 2014 года на вуліцы Інстытуцкай ў Кіеве. Пра гэта інфармуе УНІАН са спасылкай на прэс-службу Генпракуратуры.
Паведамляецца, што следства выявіла ўсіх байцоў роты спецпрызначэння палка міліцыі спецпрызначэння "Беркут", якія стралялі па пратэстоўцах. Нагадаем, што 20 лютага 2014 года ад куль спецназаўцаў загінулі 39 удзельнікаў мірных пратэстаў і не менш за 8 чалавек былі параненыя.
Раней следства затрымала двух байцоў і камандзіра гэтага падраздзялення. 23 лютага следства паведаміла, што пад падазрэннем знаходзяцца яшчэ 20 байцоў так званай "чорнай роты".
Паведамляецца, што 23 лютага два падазраваныя байцы былі затрыманыя, а іншыя абвешчаныя ў вышук. Суд вынес пастановы аб іх затрыманні і дастаўцы ў суд для абрання меры стрымання.
Следчыя правялі адначасова ў Кіеве і шасці абласцях Украіны больш за дваццаць ператрусаў, а таксама іншыя следчыя і працэсуальныя дзеянн. У выніку былі атрыманыя дадатковыя звесткі пра дачыненне беркутаўцаў да інкрымінаваных злачынстваў.
Следства працягваецца.
Фота — УНІАН