Ва Вроцлаве два беларусы скралі ў жыхароў Польшчы дзясяткі тысяч злотых
Затрыманне беларуса ва Вроцлаве
У польскім Вроцлаве паліцыя затрымала двух грамадзян Беларусі — аднаму 26, другому 36 гадоў. Іх вінавацяць у махлярстве.
Мужчыны называліся супрацоўнікамі папулярнага партала аб'яваў. Пад гэтым выглядам скралі ў палякаў некалькі дзясяткаў тысяч злотых.
У паліцыі кажуць, што мужчыны, напрыклад, знаходзілі ахвяр на сайце аб'яваў і звязваліся з імі, называючыся супрацоўнікамі партала. Падчас размовы яны пераконвалі пацярпелых перадаць ім коды BLIK — сістэмы імгненнага пераводу сродкаў у Польшчы. Потым яны здымалі грошы з чужых рахункаў.
Падчас ператрусу паліцыя канфіскавала ў падахраваных мабільнікі і сім-карты, а таксама банкаўскія карткі і грошы гатоўкай. Таксама ў беларусаў знайшлі наркотыкі.
Паліцыя працягвае выяўляць пацярпелых ад дзеянняў беларусаў.Самі яны знаходзяцца пад вартай. За захоўванне наркотыкаў ім пагражае да трох гадоў калоніі, а за махлярства — да васьмі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.