Ваяваць супраць Украіны з лютага адмовіліся мінімум 1793 расійскія вайскоўцы

Ваяваць супраць Украіны з лютага адмовіліся мінімум 1793 расійскія вайскоўцы

Ад удзелу ў вайне супрць Украіны з лютага адмовіліся мінімум 1793 расійскія вайскоўцы. Такую статыстыку падае выданне "Вёрстка". Гаворка ідзе толькі пра дакладна пацверджаныя выпадкі.

Раней СМІ паведамлялі пра дзясяткі салдат, якіх трымаюць у горадзе Бранка Луганскай вобласці. "Вёрстка" заяўляе, што там існуе агульны цэнтр для "адмоўнікаў": у ім гвалтоўна ўтрымліваюць не менш за 234 вайскоўцы. Па словах сваякоў, салдаты знаходзяцца ў падвалах і іншых закрытых памяшканнях пад вартай. 

Па падліках расійскіх праваабаронцаў і СМІ, выпадкі адмовы ад удзелу ў вайне былі зафіксаваныя сярод вайскоўцаў з 22 рэгіёнаў Расіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі