Велагоншчык Ян Ульрых прадаў свой ровар, каб дапамагчы украінскім дзецям
Ровар Яна Ульрыха
Ян Ульрых, легендарны нямецкі раварыст, прадаў свой ровар, каб падтрымаць украінскіх дзяцей. Як паведамляе Bild, на дабрачынным аўкцыёне былы спартсмен выставіў свой байк з пераможнай гонкі "Тур дэ Франс" у 1997 годзе.
Ровар быў набыты за 40 тысяч эўра. Ульрых ахвяраваў іх у фонд "Сэрца для дзяцей". Яны купяць лекі, прадукты і іншыя рэчы, неабходныя для дзяцей, якім прыйшлося ўцякаць з Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.