"Вельмі сур'ёзная сітуацыя" — Лукашэнка сабраў нараду па эканоміцы і санкцыях

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА​
Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА​

У Беларусі склалася "вельмі сур'ёзная абстаноўка" і "вельмі сур'ёзная сітуацыя". Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні ўрада, дзе разглядаецца пытанне працы эканомікі ва ўмовах санкцый.

"Нас хутка падпаляць. Цалкам. І будзе горш, чым ва Украіне. Я гэта нутром адчуваю. Вельмі сур'ёзная абстаноўка, вельмі сур'ёзная сітуацыя", цытуе Лукашэнку агенцтва БЕЛТА. Паводле яго словаў, пакуль грамадзяне "накормленыя, напоеныя, апранутыя", але гэта ўсё абрынецца ў адно імгненне, калі ўлада расслабіцца.

Для стабілізацыі сітуацыі патрэбная эканоміка, якая працуе. Лукашэнка мяркуе, што па выніках гэтага года Беларусь можа спрацаваць не горш за папярэдні — нават ва ўмовах санкцый. Для гэтага патрэбныя "празмернае напружанне, пошук новых лагістычных ланцужкоў, новых спажыўцоў нашых тавараў і гэтак далей".

Пакуль, лічыць Лукашэнка, урад і міністэрства працуюць не на поўную моц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі