Віцэ-прэм'ер распавёў аб прычынах свіной чумы
Сітуацыя са свіной чумой знаходзіцца пад кантролем — з такой заявай выступіў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, што на нарадзе Лукашэнка паведаміў, што яму прыходзіць шмат скаргаў на масавае знішчэнне свіней.
Па словах віцэ-прэм'ера, якія перадае БЕЛТА, у тых населеных пунктах, дзе правялі пэўную працу, сітуацыя ў поўнай меры стабілізаваная і кіраваная. Русы заявіў, што з насельніцтвам будзе весціся неабходная тлумачальная гутарка пра тое, як дзейнічаць. Ён адзначыў, што вырашана ўмацаваць матэрыяльную базу ветэрынарных службаў: у самы кароткі час будзе дадаткова пабудавана яшчэ 6 лабараторый для аператыўнага рэагавання.
Па словах Русага, асноўнымі прычынамі заражэння афрыканскай чумой свіней з'яўляюцца дзікія жывёлы, адкіды і кармы, а таксама вынік безгаспадарлівасці чалавека.
Таксама чыноўнік заявіў, што ўрад гарантуе насельніцтву кампенсацыю стратаў у сувязі з зарэзам свіней. "Я як кіраўнік штаба ставіў задачу: на працягу двух тыдняў з дня забірання ці продажу свіней павінен быць зроблены разлік з чалавекам", — паведаміў Русы.
Віцэ-прэм'ер распавёў, што ў буферных зонах насельніцтва мае права або самастойна забіваць здаровую жывёлу і ўжываць яго ў ежу, або пры жаданні аддаваць па закупных коштах на мясакамбінаты. У той жа час Русы прызнаў, што месцамі "ёсць тапорная работа, калі дзесьці не растлумачылі, а ўрываліся".
Фота — bymedia.net