Відэа перамогі "Барселоны" над "Манчэстар Сіці"

18 сакавіка прайшлі апошнія матчы 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Барселона" пасля гасцявой перамогі над "Манчэстар Сіці" (2:1) выйграла і на сваім полі — 1:0 (адзіны гол на рахунку Ракіціча, 31-я хвіліна). Пры гэтым Неймар, Месі і Суарэс не рэалізавалі мноства галявых момантаў, а госці не забілі сумнеўны пенальці.

Дортмундская "Барусія" пасля паражэння ў гасцях ад "Ювентуса" (1:2) дома саступіла з лікам 0:3 (Тэвес, 3-я хвіліна і 79-я, Марата, 70-я).

У выніку, "Барселона" і "Ювентус" сталі апошнімі чвэрцьфіналістамі Лігі чэмпіёнаў. Раней туды патрапілі "Порту", мадрыдскі "Рэал", ПСЖ, "Баварыя", "Манака" і "Атлетыка". Лёсаванне 1/4 фінала пройдзе 20 сакавіка ў швейцарскім Ньёне. Першыя матчы прызначаныя на 14-15 красавіка, другія — на 21-22 красавіка.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі