Віктар Януковіч дасць паказанні па сваёй справе ў фармаце відэаканферэнцыі
Інтэрпол нядаўна адмовіўся ад пошукаў экс-прэзідэнта Украіны.
Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч пагадзіўся даць паказанні па крымінальных справах, якія супраць яго завялі на радзіме. Паводле інфармацыі ТСН, ён адкажа на пытанні праваахоўнікаў у фармаце відэаканферэнцыі.
Ва Украіне супраць Януковіча распачалі некалькі крымінальных справаў, у тым ліку ў прысваенні маёмасці і дзяржаўнай здрадзе.
Некалькі месяцаў Януковіч быў у міжнародным вышуку, але тыдзень таму, 21 ліпеня Інтэрпол адмовіўся яго шукаць, патлумачыўшы гэта тым, што экс-прэзідэнта пераследуюць па палітычных матывах.
У пачатку 2014 года ён збег у Расію пасля амаль трох месяцаў пратэстаў у цэнтры Кіева.
Фота з архіву