Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Мадрыдзе

Вікторыя Азаранка і Алена Весніна выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду на тэнісным турніры ў Мадрыдзе. 12 траўня ў другім крузе беларуска-расійская пара за 49 хвілін перамагла расіянак Алу Кудраўцаву і Кацярыну Макараву — 6:1, 6:1.

Наступныя саперніцы Азаранкі і Веснінай вызначацца ў паядынку тайванска-індыйскай пары Цзя-Жун Чжуан і Саня Мірза з "пасеянымі" пад другім нумарам іспанкамі Анабель Медына Гарыгес і Вірхініяй Руана Паскуаль.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі