Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал US Open
У 1/8 фінала беларуска выйграла ў 17-гадовай Аляксандры Круніч з Сербіі — 4:6, 6:4, 6:4.
Нягледзячы на тое, што Азаранка займае 17-е месца ў рэйтынгу, а Круніч — 143-е, паядынак для Вікторыі быў вельмі цяжкім і працягваўся больш за 2 гадзіны.
У 1/4 фінала адкрытага чэмпіянату ЗША беларуская тэнісістка згуляе з Кацярынай Макаравай з Расіі. У яе, дарэчы, 18-ы радок у рэйтынгу WTA.
Фота — БЕЛТА