Вікторыю Азаранку і Максіма Мірнага намалююць на марках

Як паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны", маркі будуць называцца "Тэніс. Вікторыя Азаранка" і "Тэніс. Максім Мірны". Кожная з іх аддрукаваная накладам у 60 тысяч асобнікаў. Маркі друкаваліся з эмблемай Беларускай тэніснай федэрацыі.



Нагадаем, Вікторыя Азаранка і Максім Мірны — алімпійскія чэмпіёны 2012 года ў змяшаным разрадзе.



У дзень выпуску марак у абарачэнне на сталічным паштамце будзе праводзіцца адмысловае гашэнне на канверце "Першы дзень".



Фота — minsknews.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі