Віталь Клічко: Калі ўлада не слухае людзей — трэба мяняць такую ўладу!

Пра гэта Віталь Клічко заявіў пасля удзелу ў пасяджэнні Еўрапейскай народнай партыі, якое праходзіла ў Вільні ў межах саміта "Усходняга партнёрства".



Віталь Клічко: “Спадзяванні яшчэ ёсць, што Украіна ўсё ж падпіша дамову аб асацыяцыі з ЕС. У адваротным выпадку ў нас, украінцаў, застаецца толькі адзін варыянт: калі ўлада не прыслухоўваецца да волі людзей, то рашэнне можа быць адно — мяняць уладу. Наступныя прэзідэнцкія выбары 2015 года”.



Але, не выключае палітык, што воля людзей можа запатрабаваць і датэрміновай змены ўлады — праз датэрміновыя выбары.



Цалкам размову з Віталём Клічко можна будзе пабачыць на нашым сайце неўзабаве.

Меркель перад сустрэчай з Януковічам: Надзеі ўжо няма!
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі