Вокладка новага альбома Pet Shop Boys падобная на брэнд Мінска?
Бела-блакітны патэрн, які брытанская кампанія “Instid” прапануе на брэнд нашай сталіцы, нагадвае вокладку новага альбома музыкаў — “Electric”.
На постарах у стылі канструктывізму можна знайсці "шмат паласатага", адказвае на гэта Аляксандр Гранд з брытанскай кампаніі “Instid”.
Гранд: ”Гэта пацвярджэнне таго, што мы патрапілі ў архетып. Блакітны колер — гэта hi-tech. Мінску акурат трэба як мага больш інтэнсіўна працаваць, каб асацыяваць сябе з паласатым стылем. Але яны, хутчэй, рабілі гэта інтуітыўна. Але вельмі прыстойныя дызайнеры перадалі hi-tech, электронную музыку вось такім чынам. Значыць, гэта актуальна цяпер”.
Рэліз студыйнага альбома Pet Shop Boys запланаваны на 15 ліпеня. А вось ці стане блакітны патэрн стылем Мінска, пакуль не вядома — гэта вырашаць улады горада і грамадская рада.
Нагадаем, яшчэ летась у чэрвені ўлады горада абвясцілі конкурс для распрацоўшчыкаў брэнда Мінска. Бюджэту ён мусіў абысціся ў 300 мільёнаў рублёў. Яго распрацоўкай занялася брытанская кампанія “Instid”. Пасля дэманстрацыі вынікаў першых даследаванняў утварылася альтэрнатыўная “зборная” па брэндзінгу Мінска, якая прапанавала каля 40 варыянтаў для аблічча сталіцы. Сярод іх бібліятэка, QR-код у нацыянальным арнаменце ды інш. Гэтыя прыклады для брэнда Мінска таксама перадалі гарадскім уладам.
Распрацоўшчыкі брэнда Мінска паказалі сталіцу ў 2050 годзе (фота)
Галоўнае фота: злева — візуальны стыль Мінска, справа — вокладка альбома Pet Shop Boys.