Вользе Маёравай пагражае пажыццёвае зняволенне

Вользе Маёравай пагражае пажыццёвае зняволенне

Беларускай палітзняволенай Вользе Маёравай, якую вінавацяць у тэрарызме, пагражае ад 8 да 25 гадоў зняволення, або пажыццёвае зняволенне, піша "Новы час". Яна напісала сыну, што ёй замянілі частку артыкула КК 289 ("Тэрарызм") на больш жорсткую. Раней была ч. 2 — ад 8 да 20 гадоў, а цяпер — ч. 3. Яна нават прадугледжвае смяротнае пакаранне, але да жанчын яно не ўжываецца.

Грамадская актывістка Вольга Маёрава была затрыманая 4 студзеня 2021 года па так званай "справе Мікалая Аўтуховіча". І з таго часу яна за кратамі: спачатку ў СІЗА КДБ у Мінску, а пасля — у турме ў Гродне. Маёравай 55 гадоў. 

"Наконт прысуда я моцна не пераймаюся, — піша палітзняволеная. — З маім ціскам не прынцыпова — 3 гады ці 20... Будзем чакаць, што пакажа жыццё".

Ветэрану вайны ў Афганістане Аўтуховічу і яго прыхільнікам прыпісваюць падпал дома міліцыянта ў Ваўкавыску і выбух аўтамабіля сілавіка ў Гродне. Спярша на фігурантаў пачалі справу па артыкуле "Наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам", а пасля перакваліфікавалі яе на "Акт тэрарызму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі