Вось як цяпер выглядае край, у вызваленні якога бралі ўдзел беларусы

Беларускія добраахвотнікі ва украінскай вёсцы Львове / фота батальёна Тэрор
Беларускія добраахвотнікі ва украінскай вёсцы Львове / фота батальёна Тэрор

Беларускі добраахвотнік Радзівон “Гена” Батулін расказаў у сваіх сацсетках, што беларускі добраахвотніцкі батальён "Тэрор" яшчэ некалькі месяцаў таму браў удзел у вызваленні шэрагу вёсак, што пацярпелі падчас трагедыі на Кахоўскай ГЭС.

— Пазмывала дзясяткі вёсак уздоўж берага Дняпра. Тых вёсак, якія мы вызвалялі ў херсонскім наступленні. Такіх вёсак, як, напрыклад, вёска Львове, дзе нас сустракалі з кветкамі, прапаноўвалі застацца жыць.

Батулін кажа, што там беларусаў адразу пазналі і прапанавалі застацца жыць. На пытанне “Адкуль вы пра нас ведаеце?” мясцовыя адказвалі, што чыталі пра іх у акупацыйных газетах.

Херсон быў вызвалены ад акупацыі ў лістападзе 2022 года. У баях на гэтым напрамку бралі ўдзел беларускія добраахвотнікі. Пазней яны ўдзельнічалі ў іншых аперацыях на поўдні Украіны, у тым ліку ў непасрэднай блізкасці да Кахоўскай ГЭС.

Група, у якую ўваходзілі добраахвотнікі Беларускага добраахвотніцага корпуса, у канцы снежня мінулага года ладзіла налёт на лодачную станцыю ў раёне Новай Кахоўкі. Падчас той аперацыі Батулін атрымаў раненне, падарваўшыся на "лепестке" — супрацьпяхотнай міне.

Тады ж яшчэ адзін беларус атрымаў раненне ў руку. Адзін украінскі баец, які ўдзельнічаў у аперацыі, загінуў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі