Возера Нарач увайшло ў топ папулярных курортаў СНД
Возера Нарач увайшло ў тройку самых папулярных курортаў у СНД. Рэйтынг складзены паводле браніравання гатэляў і апартаментаў на лета 2016 года на сайце Travel.ru.
Штомесяц возера Нарач наведвае каля двух мільёнаў турыстаў, перадае тэлеканал СТВ. Нумар на тры чалавекі ў суткі адпачывальнікам абыдзецца ў адзін мільён рублёў. У нацыянальным агенцтве па турызме мяркуюць, што колькасць турыстаў у Беларусі сёлета вырасце, бо тыя, хто раней абіраў для адпачынку Турцыю ці Егіпет, цяпер паедзе ў Чарнагорыю, Балгарыю альбо на айчынныя курорты.
У 2015 годзе Беларусь стала самым папулярным кірункам для адпачынку сярод расіян. Аднак цяпер попыт на адпачынак у нашай краіне падае.