Вучэнні тэрабароны пройдуць у кожным раёне Гомельскай вобласці
![На вучэннях тэрабароны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2025-01/443221.jpg.webp?itok=K6DNVY4X)
На вучэннях тэрабароны / t.me/modmilby/
Вучэнні тэрытарыяльнай абароны ў 2025 годзе пройдуць у кожным раёне Гомельскай вобласці. Пра гэта ў сераду паведаміў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Ён прысутнічаў на вучэннях з тэрабаронай, якія праходзяць у Гомельскім раёне. Па словах чыноўніка, "правядзенне вучэнняў — гэта не дэманстрацыя сілы, гэта дэманстрацыя таго, што мы можам сябе абараніць пры неабходнасці".
Тэрабарона — гэта асобны род войскаў ва Узброеных сілах Беларусі, які склікаецца толькі на час вайны або ў перыяд "напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі". Яна мае дапаможнае значэнне і складаецца з асоб, якія лічацца ў запасе. Удзельнікаў тэрабароны вучаць працы на КПП, ахове важных аб'ектаў, абароне ад дыверсантаў.
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл РБ генерал-маёр Павел Муравейка ўбачыў у вучэннях на Гомельшчыне "патрыятычны парыў", "наданне сістэме абароны краіны ўсенароднага, усеагульнага характару". Нібыта насельніцтва "вельмі актыўна" падключылася да забяспячэння бяспекі і абароны Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.