Вярхоўны суд працягне разгляд пазову "Нашай вясны" да Мінюста 22 красавіка

Судовы працэс па пазове заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі "Наша Вясна" да Мінюста працягнецца ў сераду, 22 красавіка. У аўторак прайшлі судовыя спрэчкі.   Выступілі заснавальнікі праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” АлесьБяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзімір Лабковіч, а таксама прадстаўнік Мінсітэрства юстыцыі Аляксандр Харытон. Да выступу прадстаўніка пракуратуры справа не дайшла.

У сваім выступе Харытон зазначыў, што такое грамадскае аб’яднанне, у якім больш за 50% заснавальнікаў мелі раней правапарушэнні, не можа рэгістравацца як праваабарончае аб’яданнне, а як "аб’яднанне правапарушальнікаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі