Выбухі ў Бруселі, загінулі 34 чалавекі

Выбухі ў Бруселі, загінулі 34 чалавекі

Два выбухі прагучалі раніцай 22 сакавіка ў міжнародным аэрапорце Бруселя. Спачтку паведамлялася пра 11 загінулых, 25 параненых. З будынка эвакуявалі людзей. Выбухі адбыліся ў зале вылету. Узровень пагрозы павышаны да самага высокага 4-га ўзроўню для ўсёй краіны. Увесь транспарт у бок аэрапорта спынены, у тым ліку грамадскі, цягнікі і аўтобусы. Самалёты перанакіроўваюцца ў іншыя аэрапорты. Па дадзеных WSJ, бомбы былі ўзарваныя перад зонай дагляду. Некаторыя крыніцы паведамляюць, што перад выбухам было чуваць стрэлы і выкрыкі на арабскай мове. 

Яшчэ адзін выбух адбыўся ў брусэльскім метро. У горадзе спынены ўвесь грамадскі транпарт і зачынены ўсе установы.

Па апошніх дадзеных 34 чалавекі загінулі ў выніку тэрактаў у Бруселі. 20 былі забітыя ў метро, а 14 у аэрапорце. Параненых ужо больш за 150 чалавек. 73 у метро, 81 у аэрапорце.

Днямі ў сталіцы Бельгіі быў затрыманы арганізатар тэрактаў у Парыжы Салах Абдэслам. Паводле яго слоў, ён рыхтаваў новыя тэрарыстычныя атакі.

Выбухі ў Бруселі, загінулі 34 чалавекі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі