Вынікі расследавання аварыі Boeing пад Данецкам абнародуюць ў верасні

Папярэднія вынікі міжнароднага расследавання прычын крушэння малайзійскага Boeing 777 пад Данецкам будуць апублікаваныя ў першы тыдзень верасня. У справаздачы будзе інфармацыя пра звесткі "чорных скрыняў", перамовы дыспетчарскай службы, паказанні радыёлакацыйных станцый і спадарожнікавых здымкаў. Падрыхтоўка выніковага дакладу па авіякатастрофе зойме некалькі месяцаў, інфармуе РБК

Спецыялісты нідэрландскага савета ўжо завяршылі частку працы ва Украіне. Аналіз сабраных звестак будзе рабіцца ў штаб-кватэры савета ў Гаазе. 

Нагадаем, што Boeing 777 кампаніі Malaysia Airlines выконваў рэйс MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Ён пацярпеў крушэнне ўвечары 17 ліпеня. На яго борце знаходзіліся 298 чалавек (большасць з іх — грамадзяне Нідэрландаў), усе яны загінулі. У першыя хвіліны пасля падзення авіялайнера прарасійскія баевікі паспелі паведаміць, што самалёт збілі менавіта яны. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі