Выпусцілі ўсіх затрыманых супрацоўнікаў Realt.by

Выпусцілі ўсіх затрыманых супрацоўнікаў Realt.by

Выпусцілі ўсіх супрацоўнікаў партала Realt.by. Як паведамляе Радыё Свабода, увечары пасля допыту ў Следчым камітэце на волю выйшлі журналісты Ігар Хмара, Марыя Сарока, Алена Маслоўская і Уладзіслаў Кулецкі. Усе яны пад  падпіскай аб неразгалошванні.

Сёння раніцай іх затрымалі пра вядома “справе БелТА” і адвезлі на допыт. З офіса кампаніі забралі ўсю кампутарную тэхніку.

Таксама сёння затрымалі журналістаў Аляксея Жукава і Паўлюка Быкоўскага, якім пазьней далі статус падазраваных у справе аб “незаконным доступе” да платнай падпіскі інфармацыйнага агенцтва БелТА. Быкоўскага і Жукава арыштавалі на трое сутак.

У рэдакцыі газета “Культура” сёння прайшоў вобшук. Такія самыя следчыя дзеянні працягваліся ў офісе TUT.by, куды прадстаўнікі СК прыйшлі ўчора зраніцы і арыштавалі некалькіх супрацоўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі