Выратавальнікі даставалі мужчыну, які захрас ва ўнітазе (відэа)

Як паведамляе прэс-служба выратавальнікаў, яны атрымалі паведамленне, што ў інтэрнаце на вуліцы Сямёнава ў аднаго з жыхароў рука захрасла ва ўнітазе.



Выявілася, што позна ўначы 62-гадовы мужчына нападпітку пайшоў у санвузел, узяўшы з сабой мабільнік. Тэлефон ён выпадкова выраніў ва ўнітаз. А укалі паспрабаваў дастаць мабільнік, рука захрасла. На дапамогу клікаць ён не стаў і спрабаваў дапамагчы сабе сам.



Праз 2 гадзіны на падлозе прыбіральні яго знайшлі суседзі, якія выклікалі выратавальнікаў і медыкаў. Выратавальнікі дасталі ўнітаз з бетоннай падставы, а потым пры дапамозе гідраўлічнага прыстасавання вызвалілі руку мужчыны.



Пацярпелага давялося шпіталізаваць з дыягназам "сіндром працяглага здушвання правай канечнасці".



Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі